Лукашэнка даручыў 60 % нафты набываць не ў Расеі


Кіраўнік Беларусі 21 студзеня правёў нараду дзеля эфектыўнай рэалізацыі нафтапрадуктаў на экспарт. Пра гэта паведамляе БелТА.

Падчас нарады Аляксандр Лукашэнка прызнаў, што сёння няма альтэрнатывы пастаўкам расейскай нафты ў поўным аб’ёме. Тым не менш, ён даручыў «дыверсіфікавацца».

Hавiны
У Вільні ёсць прапановы Менску адносна нафты і газу
2020.01.21 11:20

«Трэба ісці да таго, што 30-40 % мы будзем купляць нафты ў Расейскай Федэрацыі. Працэнтаў 30 мы павінны з Балтыкі завозіць і працэнтаў 30 праз Украіну – правераны ўжо шлях. Магчыма, Казахстан зможа паставіць нам нафту, калі Расея пагодзіцца з гэтым», – сказаў ён.

Паводле яго, сітуацыя ўскладняецца ўвядзеннем Расеяй падатковага манеўру, праз які зніжаюцца даходы беларускага бюджэту, пагаршаецца эфектыўнасць працы нафтаперапрацоўчых заводаў.

Hавiны
Беларусь пачала імпарт нафты з Нарвегіі
2020.01.20 21:31

«НПЗ сутыкнуліся з праблемай фінансавання бягучай дзейнасці і, што немалаважна, сваіх інвестыцыйных праграм, накіраваных на развіццё вытворчасці», – заявіў Лукашэнка.

  • З 1 студзеня Расеяспыніла пастаўкі нафты, пасля чаго Беларусь адмовілася ад экспарту нафтапрадуктаў, каб забяспечыць унутраныя патрэбы. У канцэрне «Белнафтахім» сцвярджалі, што запасаў хопіць прыкладна на 20 дзён.
  • Аляксандр Лукашэнка даручыўвывучыць магчымасць паставак нафты з іншых краін. 14 студзеня віцэ-прэм’ер Беларусі Дзмітрый Крутыпаведаміў, што Беларуская нафтавая кампанія (БНК) разаслала камерцыйныя прапановы па набыцці нафты ў Польшчу, краіны Балтыі, Украіну, Азербайджан і Казахстан.
  • З расейскіх кампаній пастаўляць нафту ў Беларусь без прэміі для сябе пагадзіласятолькі «Сафмар», якая належыць Міхаілу Гуцэрыеву – сябру Лукашэнкі. Пакуль гаворка ідзе ўсяго пра 30 тысяч тонаў.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў