Беларусь спыніла экспарт нафтапрадуктаў, каб эканоміць «для патрэбаў унутранага рынку»

Канцэрн «Белнафтахім» паведаміў, што ў звязку з адсутнасцю паставак нафты з Расеі з 1 студзеня Беларусь часова прыпыніла экспарт нафтапрадуктаў.

«Экспарт часова прыпынены для забеспячэння патрэбаў унутранага рынку ў нафтапрадуктах», – паведамілі TUT.BY у канцэрне.

Кіраўніцтва кампаніі запэўнівае, што наяўныя запасы паліва і рэжым працы нафтаперапрацоўчых заводаў дазваляюць у поўным аб’ёме забяспечыць патрэбы ўнутранага рынку ва ўсіх відах маторнага паліва.

Раней найбуйнейшы аператар АЗС «Беларуснафта» заявіў, што кампанія мае запасы ўсіх відаў паліва, якіх хопіць мінімум на 10 дзён.

Латвія хоча дапамагчы Беларусі ў транспартаванні нафты

ЮВ belsat.eu

Hавiны