Пры патруляванні мяжы з Беларуссю памёр польскі жаўнер


Падчас нясення службы на польска-беларускай мяжы памёр жаўнер 14-й Заходнепаморскай брыгады тэрытарыяльнай абароны Польшчы. Пра гэта 25 красавіка паведамілі Войскі тэрытарыяльнай абароны.

Польскія вайскоўцы тэрытарыяльнай абароны.
Фота: Wojska Obrony Terytorialnej / Facebook

Як адзначаецца, смерць наступіла з натуральных прычынаў.

«Падчас патрулявання разам з працаўнікамі Памежнай аховы наш калега раптоўна знепрытомнеў. Нягледзячы на ​​неадкладную рэанімацыю і дастаўку на машыне хуткай дапамогі ў найбліжэйшы шпіталь, з глыбокім жалем паведамляем, што выратаваць жыццё жаўнера не ўдалося», – гаворыцца ў паведамленні.

У ноч з 18 на 19 красавіка ў памежнай зоне на мяжы з Беларуссю адбыўся інцыдэнт, у выніку якога быў паранены жаўнер Збройных сілаў Польшчы. Пешы патруль, які выконваў задачы ў складзе вайскова-аператыўнай групы «Падляшша», закідалі камянямі мігранты з Беларусі.

Hавiны
На вучэннях пад Баранавічамі загінуў вайсковец – «BYPOL»
2024.04.24 13:08

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў