Афіцыйны Менск шукае пастаўкі нафты ва ўсіх магчымых краінах


Беларусь лічыць эканамічна немэтазгодным і бессэнсоўным плаціць прэміі расейскім нафтавым кампаніям у ранейшых аб’ёмах. Таму ўрад краіны шукае альтэрнатыўныя пастаўкі сыравіны, Піша БелТА.

«Мы разаслалі адпаведныя камерцыйныя прапановы. Усе камерцыйныя службы нашых заводаў, Беларускай нафтавай кампаніі знаходзяцца на перамовах практычна ў штодзённым рэжыме. Думаю, тут мы таксама хутка атрымаем альтэрнатыўныя варыянты пастаўкі канкрэтнай нафты. Усе магчымыя краіны: і Украіна, і Польшча, і краіны Балтыі, і Казахстан, і Азербайджан. Мы зараз заняліся гэтым пытаннем», – распавёў першы віцэ-прэмʼер Дзмітрый Круты.

Пры гэтым, паводле Дзмітрыя Крутога, працягваюцца перамовы з Расеяй.

«Нейкіх новых нюансаў перамоваў з Расейскай Федэрацыяй у нас на сённяшні дзень няма. Мы па-ранейшаму прытрымліваемся пазіцыі, што ва ўмовах рэалізацыі падатковага манеўру і штогадовага павелічэння кошту нафты для Беларусі за кошт памяншэння мыты плаціць прэмію расейскім нафтавым кампаніям у тым памеры, у якім мы дамаўляліся гэта рабіць у 2011 годзе, сёння не мае ніякага сэнсу. Гэта проста эканамічна немэтазгодна », – падкрэсліў Дзмітрый Круты.

14 студзеня стала вядома, што жорсткая пазіцыя буйных расейскіх нафтавікоў у справе паставак нафты ў Беларусь звязанае з рэкамендацыямі Крамля. Справа ў тым, што Масква незадаволеная пазіцыяй Менску ў справе ўзгаднення дарожных мапаў інтэграцыі. Менавіта таму ў Крамлі не бачаць падставаў дзеля таго, каб пайсці на саступкі Беларусі ў нафтавым пытанні. Рашэнне перапыніць пастаўкі чорнага золата ў Беларусь звязаны з указаннямі расейскага кіраўніцтва.

Hавiны
СМІ: Пастаўкі нафты ў Беларусь з Расеі спыненыя паводле загаду з Крамля
2020.01.14 09:41

 

СК belsat.eu

Стужка навінаў