Актывістку Ніну Багінскую зноў аштрафавалі


«Белсата» стала вядома, што суд Савецкага раёну Менску завочна прысудзіў грамадзянскай актывістцы Ніне Багінскай штраф – 2400 рублёў (600 базавых велічынь). Падставай для складання пратаколу стаў нацыянальны сцяжок, які падчас ператрусу міліцыянты знайшлі на тумбачцы ў пакоі пенсіянеркі напрыканцы сакавіка.

Ніна Багінская.
Фота: Цімур Котаў / Белсат

Ніну Багінскую не першы раз караюць за нацыянальную сімволіку Беларусі. Літаральна на мінулым тыдні яе пакаралі штрафам у Партызанскім судзе сталіцы. Гэтым разам – у судзе Савецкага раёну.

Ніна Багінская на суды прынцыпова не ходзіць. Яна раней заяўляла, што лічыць іх незаконнымі, скіраванымі на прыніжэнне нацыянальнай годнасці беларусаў.

Лецішча спадарыні Ніны ўлады спрабавалі прадаць праз аўкцыён, каб пагасіць «запазычанасць» па штрафах. Ніна Багінская нават не цікавілася вынікамі апошняга аўкцыёну, яна працягвае працаваць на сваім лецішчы.

Абноўлена
Сілавікі прыйшлі да актывіста Змітра Марчука
2024.04.26 19:07

Любоў Лунёва belsat.eu

Стужка навінаў