З СІЗА № 1 у Менску пачалі развозіць зняволеных. Вязніца пачала пераезд


З 25 красавіка ў СІЗА № 1 на вуліцы Валадарскага ў Менску перастаюць прымаць перадачы. Прычына – пераезд, паведамляе праваабарончая ініцыятыва «dissidentby».

СІЗА № 1 на вуліцы Валадарскага. Менск, Беларусь.
Фота: Яндекс

Згодна са звесткамі ініцыятывы, СІЗА № 1 ужо пачалі расфармоўваць, вязняў перавязуць у Магілёў і Жодзіна, а таксама ў новы ізалятар у Калядзічах. Калі пачнуць прымаць перадачы і які адрас для лістоў, пакуль невядома.

Паводле «dissidentby», на Валадарцы трымаюць прынамсі 42 палітычных зняволеных.

Hавiны
СІЗА-1 на Валадарскага ў Менску ўжо неўзабаве застанецца без вязняў. Што там будзе далей
2024.01.09 17:59

СІЗА № 1 на Валадарскага ў Менску, або Пішчалаўскі замак, у сённяшняй Беларусі – адно з найбольш славутых месцаў зняволення. Каменны астрог на месцы старога будынку стварылі ў 1825 годзе. І менавіта тут адбывалі пакаранне такія палітычныя вязні, як Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч, паэты-адраджэнцы Карусь Каганец, Алесь Гарун і Якуб Колас. У ноч на 30 кастрычніка 1937 года супрацоўнікі НКВД расстралялі ў склепе 36 беларускіх дзеячаў культуры, навукі і мастацтва. З пачатку палітычнага крызісу ў краіне пасля выбараў 2020 года праз Валадарку прайшлі тысячы палітычных вязняў. З 1953 года СІЗА № 1 – адзіная ўстанова ў Беларусі, дзе прыводзілі ў выкананне смяротныя прысуды.

У снежні 2023 года сталася вядома, што некаторых зняволеных з СІЗА № 1 перавядуць у новы следчы ізалятар у Калядзічах з 8 студзеня.

Размовы пра будаўніцтва новага будынку СІЗА пад Менскам і перадачу Пішчалаўскага замку ў распараджэнне Менгарвыканкаму вяліся яшчэ з канца 1990-х гадоў. 7 чэрвеня 2010 года Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ № 288, якім даручыў «ажыццявіць у 2010–2015 гадах узвядзенне і ўвод у эксплуатацыю ў прамысловай зоне «Калядзічы» комплексу будынкаў і збудаванняў следчага ізалятару і рэспубліканскай агульнасаматычнай больніцы» ды інфраструктуры, неабходнай для іх забеспячэння. У прыватнасці, планавалася, што больніцу пры СІЗА пабудуюць да 2013 года, а сам ізалятар – да 2015-га. Але доўгі час будаўніцтва ніяк не маглі завершыць.

Агляд
Яшчэ 52 млн на СІЗА. Пад Менскам 13-ы год будуюць замену «Валадарцы» і ніяк не дабудуюць
2022.12.11 12:38

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў