У Брытаніі на тры тыдні ўвялі жорсткі каранцін


Прэм’ер-міністр Вялікай Брытаніі Барыс Джонсан увечары 23 сакавіка абвясціў аб увядзенні ў краіне жорсткага каранціну на бліжэйшыя тры тыдні, паведамляе BBC.

Каранцін можа быць прадоўжаны, а правілы – зробленыя больш жорсткімі, у залежнасці ад сітуацыі з распаўсюдам каронавіруса.

Hавiны
Першы тэст канцлеркі Нямеччыны на Covid-19 негатыўны
2020.03.23 18:54

Жыхарам краіны загадана заставацца дома. Выходзіць адтуль можна толькі, каб схадзіць па прадукты, медычную дапамогу, на заняткі спортам (не больш за адзін раз у дзень) і для паездак на працу, якую немагчыма зрабіць з хаты.

Крамы, акрамя тых, дзе прадаюцца прадукты і тавары першай неабходнасці, зачыняюцца. Забароненыя любыя грамадскія сходу ў колькасці больш за двух чалавек.

Паліцыі даручана штрафаваць тых, хто не будзе выконваць правілы.

Hавiны
Прэм’ер Іспаніі заявіў, што ў краіне самы жорсткі каранцін у Еўропе
2020.03.22 07:39

Таксама брытанскі парламент абмяркоўвае закон аб надзвычайных паўнамоцтвах ўрада на час пандэміі.

Колькасць ахвяраў каронавіруса COVID-19 у Брытаніі дасягнула 335 чалавек, вірусам заразіліся не менш за 6700 чалавек.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў