У Беларусі за содні ў выніку пажараў загінулі 6 чалавек


У Беларусі шэсць чалавек загінулі ў выніку пажараў у розных населеных пунктах краіны. Гэта вынікае з аператыўных зводак абласных упраўленняў МНС за перыяд з 06:00 22 студзеня па 06:00 23 студзеня.

У горадзе Асіповічы Магілёўскай вобласці ў выніку пажару ў жылым доме загінулі 2 чалавекі – мужчына і жанчына.

У Воршы Віцебскай вобласці на вуліцы Мічурына пры пажары загінуў мужчына 1972 года нараджэння.

Адзін чалавек загінуў у Менску – пажар адбыўся ў кватэры на вуліцы Берута, 17. Ахвяра – пенсіянер 1929 года нараджэння.

Адзін чалавек загінуў таксама ў Менскім раёне.

У аграгарадку Парэчча Гарадзенскай вобласці 22 студзеня ў выніку пажару ў жылым доме загінуў мужчына 1952 года нараджэння.

Такім чынам, цягам содняў у Беларусі пры пажарах загінулі 6 чалавек. Прычыны пажараў высвятляюцца.

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў