Найлепшыя фотаздымкі Belsat.eu за 2019 год


Цэлых 12 месяцаў «Белсат» збіраў для вас самыя цікавыя навіны, распавядаў важныя гісторыі з жыцця Беларусі і свету. Знос крыжоў у Курапатах і ўрачыстасці ў гонар Кастуся Каліноўскага і ўдзельнікаў паўстання 1863-64 гадоў у Вільні, фальсіфікацыі на парламенцкіх выбарах і акцыі пратэсту #Допускай у Маскве, перазахаванне парэшткаў габрэяў у Берасці і абмен палоннымі паміж Украінай і Расеяй… Пералічаць можна бясконца. Але лепш – паглядзець.

А цяпер прапануем разам з намі ўзгадаць самыя яскравыя падзеі, якія засталіся ў 2019 годзе.

Метрапаліт Менска-Магілёўскі Тадэвуш Кандрусевіч на ўрачыстым перапахаванні Кастуся Каліноўскага і ўдзельнікаў паўстання 1863–1864 гг. у Вільні. 22 лістапада 2019 года. Фота Дзяніс Дзюба. Глядзець артыкул.

Жыхары Варшавы вітаюць у кінатэатры «Муранаў» былога палітвязня, рэжысёра Алега Сянцова падчас ягонага візіту ў сталіцу Польшчы. 22 кастрычніка 2019 года. Фота – Дзяніс Дзюба. Глядзець артыкул.

Беларуска-літоўская мяжа ў агні. 24 красавіка 2019 года. Фота — Васіль Малчанаў. Глядзець артыкул.

Удзельніца акцыі #чтодальше, на якую заклікаў прыйсці блогер NEXTA, стаіць з галавой паламанага папяровага NEXT’ы. 8 лістапада 2019 года. Фота — Ірына Арахоўская. Глядзець артыкул.

Выхавальніца смаргонскіх ясляў-садочку №8 Эдзіта Бранцэвіч разам з камандай пашыла народныя строі сваім выхаванцам. 12 кастрычніка 2019 года. Фота — Арцём Лява. Глядзець артыкул.

Жаўнеры ганаровых вартаў Літвы і Польшчы ў капліцы, дзе будуць пахаваныя паўстанцы. Жаўнеры з правага боку трымаюць у руках мадэль труны Кастуся Каліноўскага. 21 лістапада 2019 года. Фота – Дзяніс Дзюба. Глядзець артыкул.

Расгвардзейцы разганяюць удзельнікаў пратэсту за допуск апазіцыйных кандыдатаў да выбараў у Масгардуму і за закрыццё сфабрыкаваных палітычна матываваных крымінальных спраў. Масква, 10 жніўня 2019 года. Фота — Антон Карлінер. Глядзець артыкул.

Удзельніца акцыі «Бессмяротны полк» у Менску. 9 траўня 2019 года. Фота – Ірына Арахоўская. Глядзець артыкул.

Мужчына з расейскім сцягам на шчацэ падчас забегу ў беларускай сталіцы. 23 лютага 2019 года. Фота – Ірына Арахоўская. Глядзець артыкул.

Праца Бэнксі «Turf war» першы раз паказваецца ў Менску. 20 верасня 2019 года. Фота – Ірына Арахоўская. Глядзець артыкул.

Валерый Вайцяховіч, 39 гадоў, удзельнік адзінкавых пікетаў у цэнтры Масквы за «вызваленне палітвязняў» і ў падтрымку незарэгістраваных кандыдатаў у Масгардуму. 17 жніўня 2019. Фота — Антон Карлінер. Глядзець артыкул.

Удзельнік акцыі «Ноч расстраляных паэтаў». 29 кастрычніка 2019 года. Фота – Ірына Арахоўская. Глядзець артыкул.

Фанаты гурта «Ляпіс-98» падчас канцэрту ў варшаўскім клубе «Прагрэсія». 18 траўня 2019 года. Фота — Юлія Шаблоўская. Глядзець артыкул.

Міліцыянт папярэджвае людзей, якія кормяць галубоў у знак пратэсту супраць заводу «АйПаўэр», што яны сабраліся без згоды ўлады. 25 траўня 2019 года. Фота – Ірына Арахоўская. Глядзець артыкул.

Гаспадыня каровы Маланка з Берасцейскай вобласці адзначае перамогу ў конкурсе на лепшую племянную карову краіны на Міжнароднай сельскагаспадарчай выставе «Белагра – 2019». 6 чэрвеня 2019 года. Фота – Ірына Арахоўская. Глядзець артыкул.

Агароджа ля Свіслачы для падрыхтоўкі да Еўрапейскіх гульняў. 21 чэрвеня 2019 года. Фота – Ірына Арахоўская. Глядзець артыкул.

Валанцёр арганізацыі ZAKA сярод трунаў падчас перазахаванняў парэшткаў ахвяраў былога габрэйскага гета на Паўночных могілках Берасця. 22 траўня 2019 года. Фота – АС. Глядзець артыкул.

Конь, якім апекуецца стваральніца і працаўнікі прытулку для сельскагаспадарчых жывелаў «Вугольчык». Львоўскі іпадром, 21 жніўня 2019 года. Фота — Юлія Шаблоўская. Глядзець артыкул.

Дзень Расеі ў Менску 2019. 8 чэрвеня 2019 года. Фота – Ірына Арахоўская. Глядзець артыкул.

Напрыканцы году прынята будаваць планы на год наступны. Абяцаем, што ў 2020-м вас чакае шмат цікавага і новага – на змене лагатыпу мы дакладна не затрымаемся!

Стужка навінаў