II Еўрапейскія гульні: Менск – у чаканні галоўнай спартовай падзеі 2019 года
2019.06.21 12:41
Фота: Ірына Арахоўская / belsat.eu
Сёння, 21 чэрвеня, у беларускай сталіцы распачынаюцца II Еўрапейскія гульні. Belsat.eu будзе сачыць за падзеяй.
Менск рыхтуецца да Еўрапейскіх гульняў. Фота: Ірына Арахоўская / «Белсат»
Засталося 10 гадзінаў да пачатку II Еўрапейскіх гульняў, якія пройдуць у Менску ад 21 да 30 чэрвеня. А 22.00 пачнецца ўрачыстая цырымонія адкрыцця на стадыёне Дынама. Як паведамляе афіцыйны сайт гульняў, трансляцыя мультыспартыўнага форуму будзе ажыццяўляцца ў 196 краінах свету.