«Ноч расстраляных паэтаў» у Курапатах. «Белсат» правёў стрым

Увечары 29 кастрычніка некалькі сотняў чалавек узялі ўдзел у акцыі «Ноч расстраляных паэтаў», каб ушанаваць памяць беларускіх літаратараў, якія сталіся ахвярамі рэпрэсіяў. Акцыя прайшла ў Курапатах – месцы масавых расстрэлаў у часы сталінскага тэрору. «Белсат» зладзіў наўпроставую трансляцыю з месца.

20:00 Акцыя памяці распачалася на курапацкай Галгофе з зачытвання імёнаў літаратараў, расстраляных у ноч з 29 на 30 кастрычніка у сутарэннях турмы НКВД у Менску. Кожнае імя было адбіта гукам звана.

Удзельнік акцыі «Ноч расстраляных паэтаў». 29 кастрычніка 2019 года. Фота – Ірына Арахоўская/«Белсат»
Удзельніца акцыі «Ноч расстраляных паэтаў». 29 кастрычніка 2019 года. Фота – Ірына Арахоўская / «Белсат»
Ноч расстраляных паэтаў. 29 кастрычніка 2019 года. Фота – Ірына Арахоўская / «Белсат»
Ніна Багінская. «Ноч расстраляных паэтаў». 29 кастрычніка 2019 года. Фота – Ірына Арахоўская / «Белсат»
Падчас акцыі «Ноч расстраляных паэтаў». 29 кастрычніка 2019 года. Фота – Ірына Арахоўская / «Белсат»
Удзельнік акцыі «Ноч расстраляных паэтаў». 29 кастрычніка 2019 года. Фота – Ірына Арахоўская / «Белсат»
Удзельнікі акцыі «Ноч расстраляных паэтаў». 29 кастрычніка 2019 года. Фота – Ірына Арахоўская / «Белсат»
Зміцер Дашкевіч: «Гэтае мерапрыемства не для дзясяткаў тысячаў – хоць я ўпэўнены, такі дзень прыйдзе, – а для сотняў людзей, для контрэлітаў». Фота – Ірына Арахоўская / «Белсат»
Удзельнік акцыі «Ноч расстраляных паэтаў». 29 кастрычніка 2019 года. Фота – Ірына Арахоўская / «Белсат»
Удзельнікі акцыі «Ноч расстраляных паэтаў». 29 кастрычніка 2019 года. Фота – Ірына Арахоўская / «Белсат»
Акцыя «Ноч расстраляных паэтаў». 29 кастрычніка 2019 года. Фота – Ірына Арахоўская / «Белсат»
«Ноч расстраляных паэтаў». 29 кастрычніка 2019 года. Фота – Ірына Арахоўская / «Белсат»

20:15 Святар, які прыйшоў, каб прачытаць малітву, выступіў перад прысутнымі з прамоваю.

20:17 Распачалася малітва за расстраляных паэтаў і ўсіх ахвяраў сталінскага тэрору.

20:20 З прамоваю выступае пісьменнік Уладзімір Арлоў.

Дарога на Галгофу ў Курапатах падчас акцыі «Ноч расстраляных паэтаў». 29 кастрычніка 2019 года. Фота – Ірына Арахоўская / «Белсат»

22:16 Зміцер Дашкевіч прадстаўляе апошні блок акцыі – і анансуе выступ музыкаў Уладзя Лянкевіча і Пятра Клюева, паэта Стася Карпава і пастыра Валерыя Шэйпака.

Арганізатары адзначаюць, што «гэта не акцыя і не мітынг – гэта ўшанаванне памяці нявінных людзей на месцы, дзе чыніўся генацыд Беларусі». Грошы на падзею збіраліся праз краўдфандынг.

Хвіліна з «Ноччу расстраляных паэтаў» у Курапатах

Таксама 29 кастрычніка аб 11:00 на Кальварыйскіх могілках стартуе «Шлях Памяці па месцах сталінскіх рэпрэсіяў», які закране таксама Цівалі, станцыю Менск-Таварны, Лошыцу, Благоўшчыну, Вайсковыя могілкі, парк Чалюскінцаў.

31 кастрычніка ў 18:30 на пляцоўцы «Ок16» адбудуцца вечар паэзіі і прэзэнтацыя дызайнерскіх партрэтаў рэпрэсаваных літаратараў. 3 лістапада арганізатары запрашаюць на традыцыйную акцыю «Дзяды».

Акцыя памяці расстраляных паэтаў у Курапатах. Фота

Тых, хто мае натхненне, заклікаюць запісваць вершы і прозу ды выкладаць на свае старонкі ў сацсетках з гэштагамі #Курапаты і #Ночпаэтаў.

У ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года працаўнікі НКВД расстралялі ў Менску больш за 100 беларускіх паэтаў, пісьменнікаў і грамадскіх дзеячаў.

МГ belsat.eu

Hавiны