На некалькі дзён у Менску з’явіўся Бэнксі. Фотафакт

Праца «Turf war» з’явілася сёння, 20 верасня, і правісіць толькі да 22:00 22 верасня.

Праца Бэнксі «Turf war». Фота: Ірына Арахоўская / «Белсат»

20 верасня ў акне выставачнай залы «Лібра» (праспект Незалежнасці, 37) з’явілася праца таямнічага мастака Бэнксі «Turf war». Гэта трафарэтны друк. Праца належыць піцерскаму калекцыянеру.

Праца Бэнксі «Turf war». Фота: Ірына Арахоўская / «Белсат»

Карціна зʼявілася напярэдадні выставы «Не толькі Бэнксі», дзе пакажуць стрыт-арт з прыватных калекцый. Адчыніцца выстава 24 верасня і будзе працаваць да 21 лістапада. А вось праца Бэнксі ў акне галерэі будзе вісець толькі да 20:00 22 верасня. Потым гэтую карціну, іншыя працы Бэнксі з прыватных калекцыяў можна будзе паглядзець у выставачнай зале «Лібра» – але ўжо за грошы.

Праца Бэнксі «Turf war». Фота: Ірына Арахоўская / «Белсат»

 

Hавiны