Сорак літраў малака за дзень! Пад Менскам адбыўся конкурс на найлепшую карову


Пераможцай стала карова Маланка з Берасцейскай вобласці.

Міжнародная сельскагаспадарчая выстава «Белагра – 2019».
Фота: Ірына Арахоўская / Belsat.eu

Міжнарожная сельскагаспадарчая выстава «Белагра – 2019» праходзіць пад Менскам на пляцоўцы аграгарадка Шчомысліца (3 км ад МКАД). Ужо традыцыйна на выставе зладзілі конкурс на лепшую племянную карову краіны. У гэтым годзе пераможца – карова Маланка, гадаванка племзаводу «Мухавец» Берасцейскай вобласці. Маланка за дзень дае 40 літраў малака!

Карова Маланка – пераможца конкурсу на лепшую племянную карову».
Фота: Ірына Арахоўская / Belsat.eu

Выстава працягнецца да 9 чэрвеня. А «Белсат» прапануе паглядзець на фотарэпартаж з «Белагра – 2019».

Хлопчык ловіць рыбу рукамі, часам рыба выскоквае і падае на зямлю.
Фота: Ірына Арахоўская / Belsat.eu
Выстава «Беларга – 2019».
Фота: Ірына Арахоўская / Belsat.eu
Хлопчык і дзяўчынка пазіруюць ля трактара.
Фота: Ірына Арахоўская / Belsat.eu
Гаспадары адзначаюць перамогу.
Фота: Ірына Арахоўская / Belsat.eu
Група падтрымкі.
Фота: Ірына Арахоўская / Belsat.eu
Скульптура зроблена з мадэльнай пасты. Праца – Ахарцэвай Алены Аляксееўны з кандытарскай кампаніі «Домочай».
Фота: Ірына Арахоўская / Belsat.eu
Трактар з каўбасы.
Фота: Ірына Арахоўская / Belsat.eu
Прамысловы дрон для апрацоўкі пестыцыдамі.
Фота: Ірына Арахоўская / Belsat.eu
Фота: Ірына Арахоўская / Belsat.eu
Фота: Ірына Арахоўская / Belsat.eu
Мужчына ўпакоўвае яшчэ жывую курыцу ў чорны пакет. Перад гэтым курыца ляжала на баку.
Фота: Ірына Арахоўская / Belsat.eu
Фота: Ірына Арахоўская / Belsat.eu

ВЯ, фота Ірына Арахоўская / «Белсат»

Стужка навінаў