«Шухер, на сцэне псіхапат!» Гонза-фотарэпорт з канцэрту «Ляпісу-98» у Варшаве


«Еўпаторыя», «АУ», «Яблыні» ды іншыя ювелірныя гіты і шлягеры ў выкананні гурта «Ляпіс-98» увечары пятніцы прагучалі ў Варшаве. На выступ беларусаў у польскай сталіцы прыйшлі як суайчыннікі, гэтак і прыхільнікі з Украіны і Польшчы.

Варшаўскі клуб «Прагрэсія» быў запоўнены амаль цалкам. Людзі розных узростаў, некаторыя нават з дзецьмі, танчылі ды спявалі пад песні 90-ых з ашалелым запалам. Міхалок у сваю чаргу са сцэны чытаў вершы, распавядаў аб прыгодах «Ляпісаў» пачатку нулявых. Не прапусціў ён і магчымасці падзяліцца навінамі са свайго жыцця.

«Вы думаеце, што я стаў чалавекам, калі перастаў піць. Не, я быў чалавекам, калі піў!» – пажартаваў музыка, і людзі адказалі смехам ды сакавітымі воплескамі.

Фота Юлія Шаблоўская
Фота Юлія Шаблоўская
Фота Юлія Шаблоўская
Фота Юлія Шаблоўская
Фота Юлія Шаблоўская
Фота Юлія Шаблоўская
Фота Юлія Шаблоўская
Фота Юлія Шаблоўская
Фота Юлія Шаблоўская
Фота Юлія Шаблоўская
Фота Юлія Шаблоўская
Фота Юлія Шаблоўская
Фота Юлія Шаблоўская
Фота Юлія Шаблоўская
Фота Юлія Шаблоўская
Фота Юлія Шаблоўская
Фота Юлія Шаблоўская
Фота Юлія Шаблоўская
Фота Юлія Шаблоўская

Наступныя выступленні «Ляпісу-98» адбудуцца ў Вроцлаве, Празе, Познані, Кракаве і Парыжы. Улетку гурт таксама зайграе канцэрты ва Украіне і Беларусі. Тур культавага «Ляпісу-98» скончыцца канцэртам ва ўкраінскім Севераданецку ў кастрычніку.

Юлія Шаблоўская belsat.eu

Стужка навінаў