Колькі чалавек памерла ад COVID-19 ў Беларусі? Усё, што вядома па стане на вечар 3 красавіка


Медыкі выдаюць дачцэ пад подпіс рэчы памерлай Аляксандры Чэпік.
Фота: Belsat.eu

Па стане на 22:00 3 красавіка ў Беларусі памерлі ад 6 да 8 чалавек з каронавіруснай інфекцыяй.

Імёны шасці памерлых вядомыя СМІ:

Акрамя таго, 3 красавіка намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя Віцебскага аблвыканкаму Мікалай Каспіровіч па паседжанні абласнога штабу па барацьбе з каронавірусам распавёў пра смерць ад пнеўманіі дзвюх жанчын у Віцебску. Аднак дакладнай інфармацыі, што яны былі інфікаваныя COVID-19 няма. Першай жанчыне было 70-гадоў – паводле чыноўніка, вынік наяўнасці ў яе каронавіруса дадаткова пераправяраецца. Другая жанчына – медык (пацверджанага выніку тэста на COVID-19 пакуль няма). Па інфармацыі «Нашай Нівы», жанчыне-медыку было 47 гадоў, яе імя – Надзея.

Міністэрства аховы здароўя афіцыйна пацвердзіла смерць 4 пацыентаў з каронавірусам па стане на раніцу 3 красавіка. Імёны гэтых чатырох чалавек не агучваліся.

Hавiны
Мінздароўя агучыла статыстыку інфікавання COVID-19 па рэгіёнах
2020.04.03 15:53

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў