За содні ў Віцебску памерлі 2 жанчыны з пнеўманіяй. Адна з іх – медык


Намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя Віцебскага аблвыканкаму Мікалай Каспіровіч паведаміў пра смерць двух жанчын ад пнеўманіі. Пра гэта піша выданне «Віцьбічы».

Паводле чыноўніка, цягам содняў было выяўлена 4 новыя выпадкі інфікавання COVID-19 у пацыентаў, якія ўжо былі шпіталізаваныя. Два чалавек памерлі. Першы выпадак – жанчына старэйшая за 70 гадоў з множнай хранічнай паталогіяй, ускладненай двухбаковай пнеўманіяй (вынік наяўнасці каронавіруса дадаткова пераправяраецца). Другі выпадак – медык, якая лячылася з нагоды цяжкай двухбаковай пнеўманіі вірусна-бактэрыяльнага генезу (пацверджанага выніку тэста на COVID-19 пакуль няма).

Агулам Каспіровіч сцвярджае, што рост рэспіраторных захворванняў на Віцебшчыне запаволіўся.

Раней намесніца міністра аховы здароўя Алена Богдан заявіла, што прынятыя ўладам у Віцебскай вобласці захады дазваляюць сцвярджаць, што «на сённяшні момант сітуацыя цалкам кантралюемая і пагрозы здароўю жыхарам Віцебшчыны няма».

Hавiны
Мінздароўя агучыла статыстыку інфікавання COVID-19 па рэгіёнах
2020.04.03 15:53

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў