Вярхоўная прадстаўніца Еўрапейскага Звязу ў пытаннях замежных справаў і палітыкі бяспекі Фэдэрыка Магерыні, магчыма, наведае Беларусь. Пра гэта ў інтэрв’ю БелаПАНу заявіла кіраўніца прадстаўніцтва Еўразвязу ў Менску Андрэа Віктарын.
Як адзначыла дыпламатка, Магерыні можа наведаць Беларусь для падпісання дамовы пра спрашчэння візавага рэжыму.
«Такая магчымасць разглядаецца, абмяркоўваюцца даты, якія неабходна ўзгадніць», – заявіла Віктарын.
Паводле яе, у Магерыні «ёсць імкненне» наведаць Беларусь.
Нагадаем, што Беларусь і Еўрапейскі Звяз збіраюцца ўжо восенню падпісаць пагадненне пра спрашчэнне візавага рэжыму.
МГ belsat.eu