Да 35 еўраў: Беларусь і ЕЗ спросцяць візавы рэжым увосень

Беларусь і Еўрапейскі Звяз збіраюцца ўжо восенню падпісаць пагадненне пра спрашчэнне візавага рэжыму. Пра гэта ў інтэрв’ю БелаПАНу распавяла кіраўніца прадстаўніцтва ЕЗ у Менску Андрэа Віктарын, якая завяршае сваю працу ў Беларусі.

Шэнгенскія візы падаражэюць да € 80 у 2020 годзе

«Сёння раніцай на сустрэчы з міністрам Макеем [міністра замежных справаў Беларусі Уладзімірам Макеем. – Рэд. Belsat.eu] мы казалі пра тое, што падпішам пагадненне восенню. Дакладная дата яшчэ не вызначана, але павінна ж я пакінуць нейкую працу для свайго пераемніка», – адзначыла дыпламатка.

Яна распавяла, што тэкст пагаднення, перамовы адносна якога скончыліся ў чэрвені, зараз праходзіць унутрыдзяржаўныя працэдуры ўзгаднення ў Беларусі і ў ЕЗ.

«Я цвёрда ўпэўненая, што гэты дакумент мы падпішам», – сказала Андрэа Віктарын.

Ці падаражэе шэнген, а калі так, то чаму?

Пасля падпісання пагаднення кошт шэнгенскіх візаў для беларусаў знізіцца да 35 еўраў супраць сённяшніх 60. Спросцяцца і некаторыя працэдуры.

Калі ж пагадненне падпісанае не будзе, то ўжо з лютага 2020 года кошт візаў для грамадзянаў Беларусі наадварот дасягне 80 еўраў.

МГ belsat.eu

Hавiны