У выніку пажару на судне каля Каліфорніі дзясяткі загінулых


Ратавальнікі знайшлі целы прынамсі 25 загінулых у выніку моцнага пажару, які ўспыхнуў на борце судна для дайвінгу на поўнач ад выспы Санта-Круз паблізу ўзбярэжжа Каліфорніі. Усяго на караблі знаходзіліся 39 асобаў, 25 з іх загінулі, пяцёра ўратаваліся, яшчэ дзевяць чалавек лічацца зніклымі, паведамляюць улады штата ў ноч на аўторак, 3 верасня, піша DW.com.

Пажарны дэпартамент акругі Вентура адрэагаваў на інфармацыю пра пажар 2 верасня ў 3.28 раніцы паводле мясцовага часу (13.28 менскага часу). Берагавая ахова ЗША і экстранныя службы ладзяць выратавальную аперацыю.

Паколькі карабель знаходзіўся каля берагу, выратавальнікам удалося досыць хутка прыбыць на месца, аднак змаганне з агнём ускладнялася тым, што на судне было шмат паліва. Некалькі разоў, калі выратавальнікам удавалася ўтаймаваць агонь, полымя ўспыхвала з новай сілай.

Шэф берагавой аховы ЗША паведаміў, што пажар быў настолькі моцным, што выратавальнікі не маглі падняцца на борт судна.

Паводле інфармацыі тэлеканалу CNN, судна 31 жніўня адправілася ў трохдзённае плаванне. Група выспаў, у якую ўваходзіць Санта-Круз, з’яўляецца адной з упадабаных месцаў для прыхільнікаў падводнага плавання.

Hавiны
Трагедыя ў Адэсе: пры пажары ў гатэлі загінулі 8 чалавек
2019.08.17 08:31

 

СК belsat.eu

Стужка навінаў