Польскі бізнес патрабуе адкрыць памежныя пераходы з Беларуссю


Польскае аб’яднанне прадпрымальнікаў «Zjednoczony Wschód» («Аб’яднаны Усход») звярнулася да дэпутатаў Сейму з патрабаваннем адкрыць пункты пропуску на мяжы з Беларуссю, паведамляе выданне «Wyborcza».

пограничный пункт, Тересполь-Брест, памежны пункт, «Тэрэспаль – Берасце», польско-беларусская граница, беларуска-польская мяжа, Польшча, Польша, Беларусь
Памежны пераход «Тэрэспаль – Берасце» з польскага боку. Тэрэспаль, Польшча. 9 красавіка 2024 года.
Фота: Міра Ляселішская / Белсат

У адваротным выпадку аб’яднанне прапануе адкрыць праграму падтрымання прымежнага бізнесу, які нясе страты праз закрыццё мяжы.

Адзначаецца, што прадпрымальнікі таксама настойваюць на падаўжэнні выплатаў малым і мікрабізнесам, якія працуюць у раёне Беластоку.

Паводле аб’яднання, турысты, якія прыязджаюць з Беларусі, штогод выдаткоўвалі ў Польшчы 124 млн, адпаведна на такую суму цяпер ацэньваюцца страты рэгіянальнага бізнесу.

Патрабаванні былі выстаўленыя перад офісамі спікера Сейму Шымона Галоўні і сенатара Мацея Жыўна ў Беластоку.

Жыўна ў адказ на патрабаванні назваў несправядлівым у дачыненні падляскага бізнесу закрыццё пераходаў толькі ў гэтым ваяводстве. Ён паведаміў пра намер звярнуцца ў Міністэрства ўнутраных справаў і адміністрацыю Польшчы з просьбаю разгледзець магчымасць аднаўлення руху ў пункце пропуску ў Падляскім ваяводстве.

Да лютага 2023 года на мяжы з Польшчаю працавалі два памежныя пераходы, аднак з увагі на вырак журналісту і аднаму з лідараў польскай дыяспары Анджэю Пачобуту пункт «Баброўнікі – Бераставіца» закрылі. Тагачасны міністр унутраных справаў і адміністрацыі суседняй краіны Мар’юш Каміньскі выставіў умову: узнаўленне працы тэрміналу за вызваленне палітвязня. У Менску палічылі, што закладнік за кратамі важнейшы, чымся бесперашкодныя паездкі беларусаў у Польшчу.

Агляд
У Польшчу з Беларусі за шэсць гадзін. Ёсць варыянты не стаяць у чэргах на мяжы
2024.04.28 07:00

Ася Саковіч belsat.eu

Стужка навінаў