Паводле кіраўніка дзяржавы, асноўным вынікам двух апошніх дзесяцігоддзяў стала пабудова суверэннай незалежнай дзяржавы.
«Мы гэта зрабілі ўпершыню ў гісторыі беларускага народа, якому не раз даводзілася змагацца за права «людзьмі звацца». І 2020-ы не будзе выключэннем, – заявіў Лукашэнка. – Права самастойна выбудоўваць свой лёс лёгка не даецца».
Паводле кіраўніка Беларусі, 2020 год стане часам умацавання нацыянальнай ідэнтычнасці беларусаў.
«Будучы год стане для нас часам далейшага станаўлення і ўмацавання беларускай нацыі, захавання асноўных рыс ідэнтычнасці і характару беларусаў, таго, што адрознівае нас ад іншых – гасціннасць, міралюбнасць, добразычлівасць і спагадлівасць», – працягнуў ён.
Пра выбары
Згадаў, што прэзідэнцкая кампанія будзе ярчэйшай і больш насычанай, чымся парламенцкая.
Пра сілавікоў
«Дзякуй людзям у пагонах за мір і спакой на нашай зямлі», – сказаў Лукашэнка.
Пра нацыстаў
Нагадаў, што ў 2019 годзе споўнілася 75-гадоў з дня вызвалення Беларусі ад немцаў і – гэтак жа як і Пуцін – нагадаў, што ў 2020-м споўніцца 75 гадоў з дня заканчэння Вялікай Айчыннай вайны.
Пра карані
Паводле слоў Лукашэнкі, трэці – і апошні – год малой радзімы стане годам ісціны для мільёнаў гараджанаў.
«Кожны павінен знайсці дарогу да сваёй малой радзімы – натхняльнай і якая дае сілы», – дадаў ён.
Доўжыўся навагодні зварот 5 хвілінаў і 26 секундаў быў даўжэйшы на 25 секундаў, чымся год таму.
ДД belsat.eu