У навагоднім звароце Пуцін павіншаваў франтавікоў ВАВ


У навагоднім звароце Уладзімір Пуцін нагадаў, што ў надыходным годзе Расея будзе адзначаць 75-годдзе перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.

«Ад усёй душы віншую з навагоднімі святамі франтавікоў і працаўнікоў тылу, людзей старэйшага пакалення, усіх, хто прайшоў праз цяжкія выпрабаванні дзеля нас з вамі, дзеля будучыні нашай Радзімы. Нізкі вам паклон!», – сказаў ён у сувязі з гэтым.

У звароце распавёў аб супярэчлівым часу, у якім Расея апынулася «на парозе трэцяга дзесяцігоддзя XXI стагоддзя».

«Мы жывем у бурлівы, дынамічны, супярэчлівы час, але мы можам і павінныя зрабіць усё, каб Расея паспяхова развівалася, каб усё ў нашым жыцці змянялася толькі да лепшага», – цытуе Пуціна Інтэрфакс.

Мнения
Итоги года для России, Или в чьи паруса дул ветер в 2019-м
2019.12.31 01:00

Ён дадаў, што асабістыя планы расейцаў ды іхныя мары неаддзельныя ад Расеі. Паводле Пуціна, у кожнай сям’і існуюць свае навагоднія традыцыі, усе іх аб’ядноўвае атмасфера дабра і клопату.

Віншаванне расейскага лідара першымі паглядзелі жыхары Петрапаўлаўска-Камчацкага, якія ўжо адсвяткавалі надыход Новага года.

ВИДЕО
«В России полный п**дец!» Чем запомнился 2019 год – опрос россиян
2019.12.31 16:42

ДД belsat.eu

Стужка навінаў