Адкрыты прыём заявак на ўдзел у II Міжнародным конкурсе стартап-праектаў BizTech BSU StartUp Contest, які пройдзе ў Менску з 20 красавіка па 20 траўня.
Міжнародны конкурс прадугледжвае публічнае прадстаўленне бізнес-ідэй і патэнцыйных стартапаў з абаронай перад прадстаўнікамі бізнес-супольнасці, банкаўскага сектара і прафесарска-выкладчыцкага складу эканамічнага факультэта БДУ.
Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца школьнікі, студэнты, маладыя навукоўцы і прадпрымальнікі, якія маюць стартап-праекты на любой стадыі развіцця. Лепшыя стартапы будуць вызначаны ў намінацыях «BizTech Юніёр» (для школьнікаў), «Сацыяльна значны стартап», «Адукацыйны стартап», «Фінтэх-стартап», «Глабальны стартап». Пераможцы конкурсу атрымаюць каштоўныя падарункі ад спонсараў, знойдуць інвестараў і змогуць прайсці стажыроўку ў кампаніях, якія праявілі цікавасць да стартап-праектах.
Бізнес-інавацыйны цэнтр EEN Belarus акажа падтрыманне ў размяшчэнні праектаў у Еўрапейскай сетцы падтрымання трансферу тэхналогій, развіцця прадпрымальніцтва і ўстанаўлення партнёрства ў галіне навуковых даследаванняў EEN.
Арганізатарам конкурсу выступае кафедра эканамічнай інфарматыкі БДУ.
ІІ, belsat.eu, паводле belta.by