У Менску міліцыя забараніла танцавальны флэш-моб супраць хатняга гвалту


Танцавальны флэш-моб, які павінен быў прайсці 14 лютага ў Менску, адмяняецца праз забарону ГУУС Менгарвыканкаму.

«Нам вельмі балюча гэта паведамляць, але ГУУС не дазволіла нам танцаваць супраць гвалту, – паведамляецца на старонцы ініцыятыўнай групы «Маршыруй, дзетка!» – Нам патэлефанаваў маёр з ГУУС Менгарвыканкама і сказаў, што ўбачыў навіну аб нашым флэш-мобе ў СМІ, і таму расцаніў наш, узгоднены з ТРЦ Dana Mall флэш-моб, як масавае мерапрыемства. Ухваліць танцавальны флэш-моб у Менгарвыканкаме ў кароткія тэрміны мы таксама не змаглі, таму што рэальны тэрмін узгаднення – 15 дзён. Але ТРЦ Dana Mall падтрымаў рух і прапанаваў перанесці танцавальны флэш-моб у 300 чалавек бліжэй да 8 сакавіка, каб правесці ўсе афіцыйна!»

Ініцыятыўная група «Маршыруй, дзетка!» прапаноўвае пакуль абмежавацца флэш-мобам у сеціве:

«Танцуйце дома, на працы ці проста фатаграфуе з паднятай уверх рукой і паказальным пальцам (характэрны жэст флэш-мобу), а атрыманыя фота і відэа выкладвайце ў сацыяльныя сеткі з хештегом # onebillionrisingby2019 Бо онлайн рух з ГУУС дакладна не трэба ўзгадняць!»

Нам очень больно это сообщать, но ГУВД не разрешило нам танцевать против насилия.Репетиция и танцевальный флешмоб,…

Opublikowany przez Маршируй, детка Wtorek, 12 lutego 2019

«Маршыруй, дзетка!» – ініцыятыўная група, якая прасоўвае канцэпцыю зменаў у заканадаўства наконт хатняга гвалту.

Hавiны
«Цудоўныя жанчыны»: сацыяльныя актывісткі распавялі як змяніць свет да лепшага
2019.01.27 08:00

ІІ, belsat.eu

 

Стужка навінаў