Толькі 10 % беларусаў ставяцца негатыўна да Еўразвязу

89 % беларусаў ставяцца да Еўрапейскага звязу станоўча або нейтральна. Пра гэта гаворыцца ў штогадовай справаздачы праекту «Усходняе суседства ЕЗ», заснаванай на выніках апытанняў грамадскай думкі ў Беларусі ды іншых краінах «Усходняга партнёрства».

Паводле справаздачы, 53 % апытаных далі нейтральную ацэнку Еўразвязу, дадатную – 36 %, а негатыўную – толькі 10 %.

Як Расея штурхае Лукашэнку ў НАТО

62 % беларусаў лічаць стасункі з ЕЗ добрымі. Гэта на 12 працэнтных пунктаў больш, чым ў 2018 годзе. 37 % апытаных ведаюць пра падтрымку Еўразвязам Беларусі.

Таксама адзначаецца, што 51 % беларусаў давяраюць Еўрапейскаму звязу. Гэта больш, чым у сітуацыі з Еўразійскім звязам – 48 %. Рэйтынг ААН склаў 47 %, а НАТО – толькі 19 %.

Грузія працягне інтэграцыю ў НАТО і Еўразвяз

Пры гэтым узровень недаверу да НАТО склаў 60 %, ААН – 34 %, ЕЗ – 32 %, а ЕАЭЗ – 27 %.

МГ belsat.eu

Hавiны