У менскай выставачнай зале «Libra» (праспект Незалежнасці, 37) упершыню ў Беларусі пакажуць творы вулічнага мастака Бэнксі. Выстава адкрыецца 20 верасня а 14:00, паведамляюць арганізатары.
Карціны будуць у Менску да 22 верасня, нядзелі. Яе прыбяруць, а 20:00.
У каментары belsat.eu арганізатары паведамілі, што ў Менску будуць выстаўленыя такія працы, як «Love rat», «Gangsta rat», «Turf war», «Morons», «No more games». Сапраўднасць працааў пацвярджаюц сертыфікаты.
Бэнксі называюць самым таямнічым андэграўндным мастаком. Ён вядомы таксама як палітычны актывіст і рэжысёр. Пры гэтым ніхто не ведае яго сапраўднага імя і не бачыў, як ён малюе.
МГ belsat.eu