Стала вядома, дзе запрацуе duty free на ўездзе ў Беларусь

У Дзяржаўным мытным камітэце распавялі, дзе размесцяцца крамы duty free на ўездзе ў Беларусь. Пра гэта паведамляе Белтэлерадыёкампанія.

Крамы duty free на ўездзе ў Беларусь адкрыюць у пунктах пропуску «Катлоўка» (на мяжы з Літвой), «Новая Рудня» і «Макраны» (з Украінай), «Казловічы» (з Польшчай).

Duty free крамы з’явяцца на мяжы і пры ўездзе ў Беларусь

Яны будуць знаходзіцца да зоны мытнага кантролю. Таму на тавары з такіх крамаў таксама будуць распаўсюджвацца нормы ўвозу тавараў грамадзянамі для асабістага карыстання.

Таксама ў такіх duty free нельга будзе набыць набыць звыш за 3 л алкаголю і 200 штук цыгарэт.

Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ, паводле якога змяняюцца правілы функцыянавання крамаў бязмытнага гандлю. У прыватнасці, крамы duty free з’явяцца ў аўтадарожных пунктах пропуску на ўезд у Беларусь.

Аляксандр Лукашэнка: Якое шчасце нам падаравалі 70 крамаў duty free

Паводле ўказу, на адным аўтадарожным пункце пропуску можна размяшчаць не больш за адну краму бязмытнага гандлю. Акрамя таго ўласнікі крамаў павінны прытрымлівацца асаблівых патрабаванняў да касавага абсталявання. Пакупнікі не могуць набыць алкагольных тавараў, тытунёвых вырабаў болей, чым дазволена правозіць праз мяжу ў Беларусь.

МГ belsat.eu

Hавiны