Расейскія СМІ: Менск настойвае на зніжэнні кошту паставак нафты

Масква і Менск дагэтуль не заключылі кантракт на пастаўкі расейскай нафты на беларускія НПЗ праз тое, што Беларусь патрабуе зніжэння цаны на нафту. Пра гэта паведамляе «РИА Новости» са спасылкай на ўласныя крыніцы ў галіне.

«Кошт паставак на гэтым напрамку разлічваецца як рынкавы кошт плюс прэмія прыкладна $ 10. Нашыя грузаадправіцелі хочуць яе захаваць, беларускі бок настойвае на зніжэнні», – сказаў ён.

З 1 студзеня Расея спыніла падачу нафты для НПЗ Беларусі праз тое, што Масква і Менск не заключылі новыя кантракты. Беларускія НПЗ працягваюць працаваць, але загрузка вытворчых магутнасцяў зніжаная да тэхналагічнага мінімуму. У звязку з адсутнасцю паставак нафты з Расеі з 1 студзеня Беларусь часова прыпыніла экспарт нафтапрадуктаў.

Без нафты – паразумнееце. Крэмль змушае Беларусь да «паглыбленай інтэграцыі»

КА belsat.eu

Hавiны