Пракуратура дапытала лекарку з Віцебску, якая заявіла, што сітуацыя з COVID-19 выходзіць з-пад кантролю

Лекарка лабараторнай дыягностыкі Віцебскага гарадскога клінічнага шпіталя хуткай медычнай дапамогі Наталля Ларыёнава распавяла на сваёй старонцы «Вконтакте» пра тое, як адбыўся яе допыт у пракуратуры.

30 сакавіка Наталля Ларыёнава апублікавала ў сацсетках пост пра тое, што сітуацыя з каронавірусам у Віцебску «пачала выходзіць з-пад кантролю». Афіцыйныя лічбы інфікаваных у Беларусі яна назвала «абсалютна міфічнымі». Пасля гэтага лекарку выклікалі ў пракуратуру. Допыт адбыўся 1 красавіка.

Як паведаміла ў сацсетках Ларыёнава, прадстаўнікі пракуратуры паводзілі сябе вельмі ветліва, яе паказанні былі запісаныя на відэа і пісьмова.

Скрыншот з сацсетак

У размове з TUT.BY Наталля Ларыёнава паведаміла, што падчас допыту ў яе пацікавіліся, адкуль яна брала інфармацыю для сваёй публікацыі і на чым грунтуюцца яе высновы пра сітуацыю з каронавірусам у Віцебску і краіне. Лекарка патлумачыла, што высновы грунтуюцца на размовах з калегамі і ўласных ведах у медыцыне.

«Пад канец размовы спыталі, якія меры, па-мойму, трэба ўвесці. Я сказала: каранцін. І патлумачыла чаму», – адзначыла Ларыёнава.

Скрыншот з сацсетак

Праз цяжкую сітуацыю з распаўсюдам каронавіруснай інфекцыі ў Віцебску створаны абласны штаб на чале са старшынёй аблвыканкама Мікалаем Шарстнёвым. На першы паседжанні штабу, 1 красавіка, прысутнічаў міністр аховы здароўя Уладзімір Каранік.

Хочуць «падарваць нешта». Фэйкамі пра каронавірус будзе займацца КДБ

Раней на Віцебшчыну Аляксандр Лукашэнка накіраваў старшыню Савету Рэспублікі Нацыянальнага сходу Наталлю Качанаву.

Проста клімат іншы. Лукашэнка пракаментаваў сітуацыю ў Віцебску

ІІ belsat.eu

 

Hавiны