Памежнікі распачалі дэмаркацыю мяжы з Украінай у радыяцыйна-экалагічным запаведніку


У Нараўлянскім раёне ў межах Палескага дзяржаўнага радыяцыйна-экалагічнага запаведніка распачаліся дэмаркацыйныя працы па вынясенні беларуска-ўкраінскай мяжы з мапы на мясцовасць, паведамляе Дзяржаўны Памежны камітэт.

Уладкаванне мяжы ажыццяўляецца на падставе рашэння сумеснай беларуска-ўкраінскай дэмаркацыйнай камісіі працоўнай групы абедзвюх краін.

Працы па дэмаркацыі мяжы з Украінай на прамежку 1084 кіламетраў павінны завершыцца ў 2026 годзе.

Аб’ектыў
У вяскоўцаў забралі агароды праз дэмаркацыю беларуска-ўкраінскай мяжы
2016.12.10 20:45

СК belsat.eu

Стужка навінаў