Старшыня Нацыянальнай паліцыі Украіны Сяргей Князеў канстатуе адсутнасць падазраваных у справе расследавання забойства журналіста Паўла Шарамета.
Пра гэта ён сказаў на выніковай прэс-канферэнцыі 26 снежня, адказваючы на пытанні журналістаў, перадае «Украінская праўда».
«На жаль, асобы, якія здзейснілі забойства, не былі ўстаноўленыя», – заявіў ён.
Адносна факту засакрэчвання судовых рашэнняў па справе, Князеў адзначыў, што адпаведнае рашэнне было прынята не толькі ў справе Шарамета, але і ў шэрагу іншых расследаванняў.
А зроблена гэта, па словах кіраўніка паліцыі, «каб правапарушальнікі не разумелі, якімі шляхамі ідзе следства».
***
Паўла Шарамета забілі 20 ліпеня 2016 года – у аўтамабіль, якім ён кіраваў падклалі бомбу. Калегі, сваякі і сябры Шарамета патрабуюць ад следства раскрыць гэтае злачынства, але пакуль беспаспяхова.
КА, belsat.eu