Менчукоў падчас салюту 3 ліпеня, які скончыўся смерцю аднаго і раненнямі каля дзесяці чалавек, планавалі здзівіць новымі, раней не ўжыванымі салютамі. Пра гэта за дзень да трагедыі ў інтэрв’ю «Минск-Новости» казаў камандзір патрульнай роты каменданцкага батальёну старшы лейтэнант Аляксей Круглік.
«Сакрэты раскрываць не буду. Але скажу, што ў гэты раз мы выкарыстоўваем новыя феерверачныя вырабы, якія раней не паказвалі. Агульную карціну ўбачыце на салют», – заяўляў ён.
Што датычыць вырабаў 195-га калібру, якія і ўзрываліся, паводле звестак Міністэрства абароны Беларусі, то яны выкарыстоўваліся для таго, каб ствараць у небе чырвоную частку афіцыйнага беларускага сцягу.
МГ belsat.eu