Салют у Менску выбухнуў занадта нізка. Загінула жанчына


Відавочцы ў сацсетках пішуць, што ў Менску падчас салюту на Дзень Незалежнасці адбылося надзвычайнае здарэнне. Следчы камітэт пацвердзіў, што загінула жанчына 1955 года нараджэння, якая назірала за салютам на беразе ракі Свіслач.

«Цяпер следчымі праводзіцца праверка па факце яе смерці. Вырашаецца пытанне аб распачынанні крымінальнай справы. Акрамя таго, па папярэдніх дадзеных, яшчэ некалькім пацярпелым аказвалася медычная дапамога, у сувязі з атрыманымі пашкоджаннямі. Аднак ім шпіталізацыя не спатрэбілася. Дакладная колькасць людзей, якія звярнуліся ў медычныя ўстановы, высвятляецца», – паведаміў Следчы камітэт у сваім у сваім тэлеграм-канале.

На месцы здарэння. Крыніца – СК

Дакладна невядома, што здарылася. Паводле адной версіі, некалькі снарадаў разарваліся занадта нізка. Паводле іншай – выбухнулі самі салютныя ўстаноўкі.

 



– Камісія Міністэрства абароны сумесна са Следчым камітэтам устанаўлівае прычыны атрымання траўмаў падчас салюту ў Менску. Пацярпелі 4 чалавекі. З іх адна жанчына атрымала траўму, не сумяшчальную з жыццём. Ваеннае ведамства выказвае спачуванні родным і блізкім загінулай і акажа неабходную дапамогу. Устаноўлена, што зарады гэтай партыі раней ужо ўжываліся для салютаў, – паведамляе Міністэрства абароны.

Крыніца – vk.com/inter.minsk

 

У некаторых дамах павыбівала шкло. Крыніца – vk.com/inter

ІІ belsat.eu

 

Стужка навінаў