З пацярпелых ад выбухаў падчас святочнага феерверку 3 ліпеня ў Менску ў стацыянары застаюцца двое мужчынаў. Пра гэта паведаміў міністр аховы здароўя Уладзімір Каранік.
Гэтак, у мужчыны 1957 года нараджэння раненне шчакі, у мужчыны 1995 года нараджэння – траўма пляча. Пагрозы іх жыццям няма, перадае БелТА.
Пяці пацярпелым дапамога была аказаная на месцы, пасля чаго іх шпіталізавалі ў бліжэйшыя больніцы. Яшчэ трое пацыентаў з лёгкімі раненнямі, у асноўным шклом, самастойна звярнуліся да дактароў. Зараз большасць з іх адпушчаныя дадому.
Што датычыць загінулай жанчыны, то яна атрымала траўмы, не сумяшчальныя з жыццём, падкрэсліў міністр.
МГ belsat.eu