Мянчук замовіў траву з Кітаю, а цяпер можа трапіць у турму за «небяспечны псіхатроп пад выглядам гарбаты»


Мытнікі ў нацыянальным аэрапорце «Менск» выявілі ў міжнародным паштовым адпраўленні пакунак травы эфедры.

З Кітаю пасылка прыйшла на імя 34-гадовага менчука. У мытнай дэкларацыі адпраўнік заявіў пра перамяшчэнне гарбаты.

Экспертыза выявіла дзве празрыстыя ўпакоўкі з сухою расліннаю масай зялёна-жоўтага колеру агульнаю вагою прыблізна 500 г. Аказалася, што гэта трава эфедры, псіхатропнае рэчыва расліннага паходжання. Для яго буйным памерам прызнаюць колькасць агульнаю масаю больш за 30 г.

Супраць мужчыны распачалі крымінальную справу за незаконнае перасыланне наркотыкаў, за што менчуку можа пагражаць да 8 гадоў турмы з канфіскацыяй маёмасці.

Травы эфедры – шматгадовая вечназялёнае расліна. Расце ў Сярэдняй Азіі, у гарах Усходняга Цянь-Шаню, у Кітаі, дасягае Алтаю, Дагестану і Азербайджану. Расліну тысячагоддзямі ўжывалі ўсходнія лекары. У Азіі попел сцёблаў уваходзіць у склад жавальнага тытуню.

Эфедра, бадай, адзіная раслінная крыніца атрымання эфедрыну – псіхаактыўнага атрутнага алкалоіду. У Беларусі эфедру адносяць да групы псіхатропных рэчываў, якія падлягаюць дзяржаўнаму кантролю.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў