Мішусцін нагадаў Беларусі пра важнасць дакладнага выканання нафтагазавых дамоўленасцяў


Прэм’ер-міністр Беларусі Сяргей Румас і расейскі прэмʼер Міхаіл Мішусцін правялі тэлефонныя перамовы, падчас якіх у тым ліку абмеркавалі нафтагазавыя пытанні.

«Інтэрфакс-Захад» са спасылкай на прэс-службу беларускага ўраду паведамляе, што Румас і Мішусцін закранулі падчас перамоваў газавае пытанне. Прэс-служба расейскага ўраду адзначае, што беларускі і расейскі прэмʼер дамовіліся працягнуць абмеркаванне энергетычнай тэматыкі «па лініі зацікаўленых ведамстваў і арганізацыяў».

«Пры абмеркаванні тэматыкі энергетычнай супрацы Міхаіл Мишусцін падкрэсліў важнасць дакладнага выканання двухбаковых дамоўленасцяў, якія вызначаюць параметры ўзаемадзеяння ў нафтагазавай сферы. У якасці пазітыўнага прыкладу быў адзначаны праект збудаванні Беларускай АЭС па расейскіх тэхналогіях», – паведамляюць у прэс-службе ўраду РФ.

Прэмʼеры таксама «выказаліся за далейшае паглыбленне інтэграцыі ў рамках Саюзнай дзяржавы» і дамовіліся актывізаваць сумесную працу па забеспячэнні «санітарна-эпідэміялагічны дабрабыту насельніцтва Расеі і Беларусі».

Hавiны
Пуцін адхіліў прапанову Лукашэнкі і Пашыньяна наконт тарыфаў на газ
2020.05.19 14:33
  • Нагадаем, 14 красавіка падчас перамоваў лідараў ЕАЭС у фармаце відэаканферэнцыі Аляксандр Лукашэнка заклікаў адаптаваць цану на газ да змены эканамічнай кан’юнктуры, якая адбылася ў выніку пандэміі. «Відавочна, што пры такім рэзкай змене эканамічнай канʼюнктуры цана павінна быць больш адаптыўнай, а механізм разлікаў – падʼёмным для спажыўцоў», – падкрэсліў Лукашэнка. Ён у гэтай частцы звярнуўся да прэзідэнта РФ Уладзіміру Пуціну, каб можна было аператыўна разгледзець гэтае пытанне.
  • Каментуючы прапанову Лукашэнкі, у Крамлі заявілі, што пытанне цаны на газ для Беларусі мусіць абмяркоўвацца на ўзроўні экспертаў. Пазней, 29 красавіка, міністр энергетыкі РФ Аляксандр Новак паведаміў, што перагляд цаны паставак газу ў Беларусь на 2020 год не прадугледжваецца. «Мы зыходзім з таго, што ў пачатку года дасягнутыя дамоўленасці па цане на газ для беларускіх спажыўцоў да канца 2020 года», – падкрэсліў ён.
  • Цяпер Беларусь атрымлівае расейскі газ па цане $ 127 за тысячу кубаметраў. З канца 2018 года Лукашэнка патрабаваў ад Расеі зніжкі на газ да ўзроўню Смаленскай вобласці, аднак у Крамлі заяўлялі, што Беларусь не можа на гэта разлічваць без рашэння пытанняў саюзнага будаўніцтва.
Hавiны
Сямашка: дарожныя мапы па інтэграцыі Беларусі і Расеі прыйдзецца актуалізаваць
2020.04.02 10:38

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў