Ва ўрадзе Расеі заявілі, што цана на газ для Беларусі змяняцца не будзе

Перагляд цаны паставак газу ў Беларусь на 2020 год не прадугледжваецца. Пра гэта заявіў у інтэрв’ю «Інтэрфаксу» міністр энергетыкі РФ Аляксандр Новак. Раней змяніць цану на газ ва ўмовах пандэміі прапанаваў Аляксандр Лукашэнка.

Каментуючы сітуацыю з коштамі на газ для Беларусі, Новак заявіў:

«Мы зыходзім з таго, што ў пачатку года дасягнутыя дамоўленасці па цане на газ для беларускіх спажыўцоў да канца 2020 года».

«І гэтая цана зафіксавана ў адпаведным пратаколе паміж урадам Рэспублікі Беларусь і «Газпрамам», і ў кантрактах паміж гаспадарчымі субʼектамі, там таксама перагляду ніякага не прадугледжваецца. Нашыя кампаніі ўзаемадзейнічаюць у адпаведнасці з падпісанымі дакументамі – цана $ 127 за тысячу кубаметраў», – дадаў ён.

Нагадаем, 14 красавіка падчас перамоваў лідараў ЕАЭС у фармаце відэаканферэнцыі Аляксандр Лукашэнка заклікаў адаптаваць цану на газ да змены эканамічнай кан’юнктуры, якая адбылася ў выніку пандэміі. «Відавочна, што пры такім рэзкай змене эканамічнай канʼюнктуры цана павінна быць больш адаптыўнай, а механізм разлікаў – падʼёмным для спажыўцоў», – падкрэсліў Лукашэнка. Ён у гэтай частцы звярнуўся да прэзідэнта РФ Уладзіміру Пуціну, каб можна было аператыўна разгледзець гэтае пытанне.

Цяпер Беларусь атрымлівае расейскі газ па цане $ 127 за тысячу кубаметраў. З канца 2018 года Лукашэнка патрабаваў ад Расеі зніжкі на газ да ўзроўню Смаленскай вобласці, аднак у Крамлі заяўлялі, што Беларусь не можа на гэта разлічваць без рашэння пытанняў саюзнага будаўніцтва.

«Гарантую вам поўную бяспеку». Лукашэнка запрасіў лідараў краінаў ЕАЭС у Менск

ІІ belsat.eu

Hавiны