Міліцыя вярнула актывістцы з Бабруйску подпісы супраць дэкрэту «аб дармаедстве», якія канфіскавала


Усяго ў Галіны Смірновай праваахоўнікі забралі каля тысячы подпісаў. Гэта адбылося яшчэ 28 студзеня. Цяпер да тых, хто падпісаўся, тэлефануюць ды пытаюць, ці сапраўды яны гэта зрабілі.

Паводле лідаркі прафсаюза РЭП, гісторыя з канфіскацыяй пачалося пасля сустрэчы з мясцовым дэпутатам Уласевічам.

У Галіны Смірновай засталіся прэтэнзіі да міліцыі, паведамляе БелаПАН.

«Буду спрабаваць прыцягнуць міліцыю да адказнасці. Гэтыя подпісы збіраліся не для таго, каб іх правярала нейкая правінцыйная міліцыя. Яны адрасаваныя Адміністрацыі прэзідэнта», – сказала актывістка.

У каментары «Белсату» яна выказвала думку, што людзі гатовыя пратэставаць.

Галіна Смірнова накіравала скаргу ў Бабруйскую пракуратуру на дзеянні міліцыянта Рудзько, які канфіскаваў у яе подпісы і не выдаў ёй копію пратакола канфіскацыі і вопіс канфіскаваных рэчаў.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў