Міхась Лынькоў трапіў у рэкламу школьнай вопраткі «для дарослых» на «eBay»


Дзяўчына з кнігай Міхася Лынькова.
Фота: ebay.com

Кнігу беларускага пісьменніка Міхася Лынькова пра Другую сусветную вайну нечакана пабачылі ў рэкламе школьнай вопраткі для сексуальных гульняў на амерыканскай платформе «eBay».

Перакладзеную на расейскую мову кнігу ў руках дзяўчыны, апранутай у строй школьніцы, пабачыў былы дэпутат Вярхоўнага Савету Лявон Дзейка. Пра гэта ён паведаміў у «Facebook’у».

Зрэдку праглядаючы (выключна ў пазнавальных мэтах!) сайты, што сярод іншага разьмяшчаюць якасны фота і відэапрадукт,…

Opublikowany przez Леонид Дейко Niedziela, 28 lipca 2019

«Зрэдку праглядаючы (выключна ў пазнавальных мэтах!) сайты, што сярод іншага размяшчаюць якасны фота і відэапрадукт, якім заняты да 70 % рэсурсаў памяці сусветнага сеціва, атрымаў нешта кшталту культурнага шоку… Мяркуйце самі, дзяўчына з яўна не вельмі прыстойнаю рэпутацыяю, трымае ў руках раман-эпапею беларускага класіка Міхася Лынькова «Незабываемые дни» (Векапомныя дні). Магчыма, гэта запрашэнне да творчага працягу эпапеі ў кругласутачным варыянце», – адзначыў Лявон Дзейка.

Што цікава, прадавец не прадугледзеў магчымасць дастаўкі вопраткі ў Беларусі.

Знайсці адпаведныя строі ды рэкламу можна і на іншых рэсурсах, напрыклад, на «Amazon».

Hавiны
У Беларусі забаранілі пародыю на кліп «Satisfaction»
2019.07.24 21:13

МГ belsat.eu

Стужка навінаў