Лукашэнка: «Забыліся, як Карымаў у Андзіжане задушыў путч, расстраляўшы тысячы чалавек? Дык мы нагадаем»


І дадаў, што Беларусь – адзіная постсавецкая краіна, якая не бачыла гора, піша прэс-служба Лукашэнкі.

Аляксандр Лукашэнка сёння пасля прызначэння новага ўраду прыгадаў усе беды і грамадзянскія войны, што прышлося перажыць шмат якім краінам былога СССР. Паводле яго, найбольш карысны здабытак – захаванне міру.

Аляксандр Лукашэнка, president.gov.by

«Мы стварылі краіну, у якой могуць жыць нашыя дзеці. Сёння той момант, калі яе трэба адстаяць. Вы бачыце, што нас на часткі разрываюць. Мы адзіная постсавецкая краіна, якая не бачыла гора… Забыліся, як былы прэзідэнт Карымаў [былы прэзідэнт Узбекістану – belsat.eu] задушыў путч, расстраляўшы тысячы чалавек. Усе асуджалі яго, калі памёр – на каленях стаялі, рыдалі, плакалі. Мы гэтага не перажылі, таму мы гэтага разумець не хочам. Некаторыя. Ну дык мы нагадаем!», – сказаў кіраўнік краіны.

Ён прыгадаў і іншыя заслугі ўраду Сяргея Румаса: збалансаванасць у эканоміцы, будаўніцтва Беларускай нацыянальнай біятэхналагічнай кампаніі, БелАЭС, асваенне космасу, IT-галіну.

Новы ўрад Беларусі, president.gov.by

Нагадаем, што сёння 4 чэрвеня Лукашэнка прызначыў новы ўрад.

КТ belsat.eu

Стужка навінаў