Кадыраў пахваліўся чачэнска-беларускім стэндам на вайсковай выставе IDEX-2019


У афіцыйным пабліку ва «УКантакце» кіраўнік Чачэніі апублікаваў відэаролік пра свой візіт у Аб’яднаныя Арабскія Эміраты.

«Мне асабліва прыемна было ўбачыць сумесны чачэнска-беларускі стэнд, на якім дэманструюцца магчымасці распрацаваных у нашай рэспубліцы багі «Чаборз» М-3 і М-6», – гаворыцца ў допісе.

На старонцы Рамзана Кадырава таксама паведамляецца, што разам з беларускімі кампаніямі была распрацаваная электрадызельная ўстаноўка для чачэнскіх багі і вядзецца праца па вырабе рамаў для мадэляў «Чаборз» М-6.

Міжнародная абарончая выстава IDEX-2019 праходзіць у Дубаі.

ВІДЭА
Кадыраву падарылі шакаладку. Што яшчэ рабіў Віктар Лукашэнка ў Чачэніі?
2018.06.28 17:48

У 2017 годзе кіраўнік Чачэніі прыязджаў у Менск.

ВІДЭА
Менчукі распавялі, што агульнага бачаць у Лукашэнцы і Кадыраве
2017.09.25 14:58

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў