Ізраіль нанёс новы авіяўдар па Сірыі


Ізраільская авіяцыя нанесла ракетныя ўдары па сірыйскім артылерыйскім і зенітна-ракетным батарэям у адказ на абстрэл Галянскіх вышынях. Пра гэта паведамляе Reuters.

Загад бамбаваць сірыйскія вайсковыя аб’екты даў асабіста прэмʼер-міністр Ізраіля Бэньямін Нэтаньягу.

«Мы не будзем цярпець ніякіх абстрэлаў нашай тэрыторыі, і мы будзем рэагаваць з вялікай сілай на любую агрэсію супраць нас», – сказаў прэмʼер.

Паводле сірыйскіх дзяржаўных СМІ, у выніку ракетных удараў Ізраіля загінулі тры жаўнеры.

У апошнія гады Ізраіль неаднаразова наносіў удары па тэрыторыі Сірыі.

Hавiны
Дзяржваенпрам: Беларускія спецыялісты не былі ахвярамі ізраільскага ўдару ў Сірыі
2019.04.15 17:19

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў