Блогер Павел Спірын заявіў, што плануе прыняць удзел выбарах прэзідэнтах Беларусі і заклікае далучацца да ягонай ініцыятыўнай групы.
Пра свой удзел у выбарах Спірын абвесціў на сваім YouTube-канале.
Паводле Спірына, калі Лукашэнка застанецца ва ўладзе, то Беларусь чакае «эканамічная і сацыяльная катастрофа». Блогер кажа, што апазіцыя не верыць у поспех на выбарах і не мае ніякай праграмы, таму ён заклікаў палітыкаў падтрымаць ягоную кандыдатуру.
У гадзінным роліку блогер распавёў пра сваю перадвыбарчую праграму. У прыватнасці, Спірын абяцае змяніць Канстытуцыю Беларусі і абмежаваць колькасць тэрмінаў знаходжання на пасадзе прэзідэнта. Таксама ён прапануе забараніць сваякам прэзідэнта займаць пасады кіраўнікоў цэнтральных органаў улады падчас яго кіравання і цягам 10 гадоў пасля сканчэння паўнамоцтваў.
Спірын заявіў: калі Лукашэнка «без крыві» перадасць уладу новаму прэзідэнту, то яго і ягоную сямʼю «ніхто не пакрыўдзіць». Калі ж падчас выбараў адбудуцца фальсіфікацыі, а супраць пратэстоўцаў выкарыстаюць АМАП, то прапанова блогера страчвае сэнс і «грамадзяне вольныя паступаць па ўласным меркаванні». Спірын не выключае, што ў такім выпадку Лукашэнку можа чакаць лёс румынскага дыктатара Чаўшэску.
ІІ belsat.eu