Фермер-блогер з Гомельшчыны ідзе ў прэзідэнты


10 траўня Юрый Ганцэвіч апублікаваў на сваім YouTube-канале відэазварот да беларусаў, у якім абвясціў, што збіраецца ўзяць удзел у прэзідэнцкай гонцы.

«Ён захапіў усе галіны ўлады. Немагчыма выяўляць сваё меркаванне. Немагчыма збірацца [імаверна, што гаворка пра права на мірныя сходы – заўв. Belsat.eu]. Нельга зрабіць нейкія перамены. Усе беларусы адчуваюць страх. Усе баяцца страціць працу і маўчаць. Яны размаўляюць толькі на кухнях. З гэтым трэба скончваць», – кажа ў сваім звароце Ганцэвіч.

Фермер-блогер таксама заклікае падпісацца на ягоны YouTube-канал і канал Сяргея Ціханоўскага «Страна для жизни».

Юрый Ганцэвіч зладзіў падчас апошніх парламенцкіх выбараў яскравую кампанію, на якую звярнулі ўвагу амаль усе незалежныя медыі. Ён прыязджаў на свае пікеты на трактары і браў на перадвыбарчую агітацыю карову і казу.

Аб’ектыў
Фермер ідзе ў палітыку. Ён прыехаў на пікет трактарам
2019.09.22 22:22

10 траўня ўдзельнікі працэдуры па вылучэнню «адзінага» кандыдата ў прэзідэнты ад дэмакратычных сілаў паведамілі, што «паўнавартасны ўдзел» у выбарчай кампаніі ва ўмовах эпідэміі COVID-19 з’яўляецца немагчымым і абвясцілі пра пачатак кампаніі «За Беларусь без дыктатуры!».

Прэзідэнцкія выбары прызначаныя на 9 жніўня.

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў