Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі пастанавіў сёлета на праводзіць вайсковага параду на Дзень Незалежнасці, а зэканомленыя грошы выдаткаваць на прэміі ўкраінскім жаўнерам.
Відэа з адпаведнай заяваю ён выклаў у сацыяльных сетках.
Opublikowany przez Володимир Зеленський Wtorek, 9 lipca 2019
«Звычайна 24 жніўня ў нас праходзіць вайсковы парад. Такі пампезны і дакладна не танны. Мне здаецца, што сёлета лепш гэтыя грошы выдзеліць нашым героям, нашым вайскоўцам. І мы прынялі рашэнне выдзеліць 300 мільёнаў грыўняў (амаль $ 12 млн – заўв. belsat.eu) на прэміі ўсім нашым вайскоўцам», – сказаў Зяленскі.
Прэзідэнт Украіны дадаў, што святкаванне Дзень Незалежнасці ўсе роўна адбудзецца, але ў «новым фармаце».
ІІ belsat.eu