ЗША заклікаюць Беларусь рэфармаваць выбарчае заканадаўства


Беларусі неабходна «правесці сур’ёзную рэформу выбарчага заканадаўства» у адпаведнасці з рэкамендацыямі БДІПЧ АБСЕ. Такім чынам у ЗША адрэагавалі на выбары ў Палату прадстаўнікоў. Адпаведная заява апублікавана на сайце Дзярждэпартаменту ЗША.

Дзяржсакратар ЗША Майк Пампэёў адзначыў, што ў Вашынгтоне шкадуюць, што «альтэрнатыўныя галасы не будуць прадстаўленыя ў парламенце».

Пампэёў падкрэсліў, што пытанні выклікаюць перашкоды для рэгістрацыі палітычных партыяў, пазбаўленне рэгістрацыі кандыдатаў, пытанні выклікае датэрміновае галасаванне і непразрысты працэс падліку галасоў.

«Мы працягваем заклікаць урад Беларусі правесці сурʼёзную рэформу свайго выбарчага заканадаўства ў адпаведнасці з рэкамендацыямі міжнародных арганізацыяў. Умацаванне дэмакратыі ўмацуе беларускі суверэнітэт і незалежнасць, якія Злучаныя Штаты безумоўна і цвёрда падтрымліваюць, і пракладаюць шлях да ўмацавання двухбаковых сувязяў», – адзначаецца ў заяве Майка Пампэёў.

Раней краіны Еўропы і Еўразвяз таксама выступілі з заявамі, якія крытыкуюць парушэнні правоў грамадзянаў падчас выбараў у Палату прадстаўнікоў Беларусі.

Hавiны
Еўропа расчараваная выбарамі ў Беларусі
2019.11.20 16:42

СК belsat.eu

Стужка навінаў