ЗША перакідваюць на мяжу з Мексікай 3750 вайскоўцаў


Мінабароны ЗША накіроўвае 3750 вайскоўцаў на мяжу з Мексікай. Яны будзе знаходзіцца там на працягу трох месяцаў, аказваючы дапамогу памежнікам.

Размяшчэнне гэтых байцоў на мяжы павялічыць агульную колькасць вайскоўцаў, якія дапамагаюць памежнай службе, прыблізна да 4350 чалавек. Новыя часткі правядуць на мяжы 90 дзён.

Першае істотнае павелічэнне асабістага складу размешчаных на мяжы войскаў Пентагон ухваліў у кастрычніку 2018 года – незадоўга да прамежкавых выбараў у Кангрэс.

Вайскоўцы павінны спыніць спробы прарыву праз мяжу нелегалаў. Прэзідэнт Доналд Трамп абвінавачвае ўлады Мексікі ў тым, што яны не робяць нічога, каб спыніць мігрантаў, якія спрабуюць трапіць на амерыканскую тэрыторыю.

ІІ, belsat.eu, паводле golos-ameriki.ru

Стужка навінаў