Золатавалютныя рэзервы Беларусі ў траўні знізіліся


Міжнародныя рэзервовыя актывы Беларусі на 1 чэрвеня, паводле звестак Нацыянальнага банку, склалі $ 7 879,3 тыс.

У траўні золатавалютныя рэзервы знізіліся на $ 3,7 млн (на 0,05 %) пасля росту ў красавіку на $ 96,4 млн (на 1,2 %).

У траўні Беларусь пагасіла абавязкі ў валюце на суму каля $ 220 млн.

Згодна з Асноўнымі напрамкамі грашова-крэдытнай палітыкі на 2020 год аб’ём ЗВР на 1 студзеня 2021 года павінен скласці не менш чым $ 7,3 млрд.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў