У вайскоўца з вучэбнага цэнтру ў Печах тэст на каронавірус паказаў станоўчы вынік. Ён шпіталізаваны ў Галоўны вайсковы клінічны медычны цэнтр у Менску, піша TUT.by.
Як распавяла афіцыйны прадстаўнік Міністэрства абароны Беларусі Наталля Гаўрусік, жаўнера шпіталізавалі з пнеўманіяй. Тэст на каронавірус паказаў станоўчы вынік.
«Вайскоўцы з яго падраздзяленні знаходзяцца на каранціне – яны змешчаны ў намётавы гарадок на палігоне», – падкрэсліла яна.
Афіцыйны прадстаўнік Міністэрства абароны таксама паведаміла, што хворы салдат у парадзе не задзейнічаны і ўдзелу ў рэпетыцыях не прымаў.
Раней 16 красавіка стала вядома пра заражэнне каронавірусам жаўнера ў брыгадзе ўнутраных войскаў МУС (в/ч 3310), што пад Менскам. Стан у ваеннаслужачага здавальняючы, ён знаходзіцца на лячэнні ў шпіталі МУС.
Напярэдадні Мінабароны паведаміла, што ў войску часова абмежаваныя звальнення, наведвання вайскоўцаў, а таксама мерапрыемствы, звязаныя з перамяшчэннем воінскіх падраздзяленняў. На КПП вайсковых частках разгорнутыя медычныя пасты, дзе даглядаюць усіх, хто заходзіць на тэрыторыю часткі.
ІІ belsat.eu