Двайное забойства ў Асіповічах: старых затрыманых вызвалілі, новых падазраваных затрымалі


Следчы камітэт працягвае расследаванне крымінальнай справы, заведзенай паводле факту забойства зранку 13 ліпеня ў Асіповічах двух чалавек.

Як адзначылі ў СК, спачатку па падазрэнні ў здзяйсненні двайнога забойства затрымалі двух мясцовых жыхароў. Аднак пасля былі атрыманыя аб’ектыўныя звесткі пра іх невінаватасць, і іх вызвалілі з-пад варты.

Hавiны
Двайное забойства ў Асіповічах. Падазраваных затрымалі, ім можа пагражаць смяротнае пакаранне
2019.07.15 11:46

Зараз па падазрэнні ў здзяйсненні забойства (ч. 2 арт. 139 КК) двое раней судзімых жыхароў Асіповіцкага і Любанскага раёнаў, адпаведна 1980 і 1977 гадоў нараджэння. У іх выяўленая агнястрэльная зброя, з дапамогай якога, як мяркуецца, здзейснена злачынства.

Таксама затрыманы брат аднаго з падазраваных, 1972 года нараджэння, якога падазраюць у дапамозе злачынцам.

Нагадаем, што ў прыватным дому ў Асіповічах 13 ліпеня міліцыя знайшла целы двух мужчын з агнястрэльнымі раненнямі. Пацярпелыя – 49-гадовы гаспадар дому, які працаваў дворнікам у Асіповіцкай спецыяльнай школе-інтэрнаце, і ягоны 26-гадовы беспрацоўны пляменнік. Абедзве ахвяры памерлі на месцы.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў